wd wp Пошук:

Ходасаўскі сельсавет

Карта Ходасаўскага сельсавета.

Ходасаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ходасы.

Станам на 2016 год, старшыня сельсавета — Анатоль Юр’евіч Пруднікаў.

Гісторыя

20 жніўня 1924 года быў створаны Лапацінскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна. 24 верасня 1926 года сельсавет быў перайменаваны ў Ходасаўскі.

Да 2012 года ў склад сельсавета ўваходзіла 13 населеных пунктаў: Бязводзічы, Бялынец, Кісялёўка, Краснае, Пабеда, Пячкавіцкі ільнозавод, Пячкавічы, Старынка, Сычоўка, Усполле, Ходасы, Шэйкі і Ясьманава.

22 лютага 2012 года ў склад сельсавета былі перададзены ўсе населеныя пункты — Бескаўка, Васількова, Ваўкаўцы, Забалацце, Карпісонаўка, Лыкінка, Міхайлава, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Ракітанка, Чорная Сасна, Юшкавічы — ліквідаванага Забалацкага сельсавета[1].

Станам на 2016 год на тэрыторыі сельсавета 25 населеных пунктаў, у т.л. 20 жылых. Аграгарадкі Забалацце і Ходасы, пасёлак Пячкавіцкі ільнозавод і вёскі Бескаўка, Бязводзічы, БялынецВасількова, Ваўкаўцы, Карпісонаўка, Кісялёўка, КраснаеЛыкінка, Міхайлава, Пабеда, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Пячкавічы, Ракітанка, СтарынкаСычоўкаУсполле, Чорная Сасна, Шэйкі, Юшкавічы, Ясьманава. Плошча тэрыторыі сельсавета складае 23075,01 га.

28 снежня 2018 года пасёлку Пячкавіцкі ільнозавод нададзены статус вёскі[2].

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 2 сельгасарганізацыі: ААТ «Забалацце-аграстандарт», ААТ «Мсціслаўскі Райаграпрамтэхзаб».

На тэрыторыі аграгарадка Ходасы размешчаны: ДУА «Ходасаўская сярэдняя школа», ДУА «Ходасаўскі яслі-сад», Ходасаўскі СДК, Ходасаўская сельская бібліятэка, філіял музычнай школы, Ходасаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, аддзяленне сувязі, комплексна-прыёмны пункт, філіял «Мсціслаўскі райпалівазбыт», размеркавальныя склады Мсціслаўскага райпа, чыгуначная станцыя Ходасы, ДУА «Вучэбна-курсавы камбінат Мсціслаўскага райсельгасхарчу», аўтазаправачная станцыя № 10 Крычаўнафтапрадукт, Ходасаўскае лясніцтва, участак Мсціслаўскага УКВП «Жылкамгас», участак УКВП «Водаканал», а таксама 5 крам Мсціслаўскага райпа, 1 крама Мсціслаўскага хлебазавода і 5 крам індывідуальных прадпрымальнікаў.

Насельніцтва Ходасаўскага сельсавета

Станам на 2016 год колькасны склад насельніцтва сельсавета — 2679 чалавек, у т.л. дашкольнікаў — 137, школьнага ўзросту — 204, працаздольнага ўзросту — 1545, пенсіянераў — 793; у у аг. Ходасы агулам насельніцтва — 1795, дашкольнікаў — 100, школьнікаў — 136, працаздольнага ўзросту — 1074, пенсіянераў — 485; у аг. Забалацце агулам насельніцтва — 330, дашкольнікаў — 22, школьнікаў — 35, працаздольнага ўзросту — 199, пенсіянераў — 74.

№ п/п Найменне населенага пункта  2012 2013 2014 2015 2016
1 аг. Ходасы 1914 1822 1816 1795 1786
2 аг. Забалацце 350 344 351 330 319
3 в. Усполле 258 251 253 234 230
4 в. Краснае 77 72 65 61 54
5 п. Пячкавічы 59 50 48 46 40
6 в. Бялынец 49 38 34 32 27
7 в. Старынка 45 41 39 38 32
8 в. Сычоўка 33 23 19 17 14
9 в. Пятрыгі 26 25 23 23 17
10 в. Лыкінка 20 19 17 16 11
11 в. Міхайлава 17 18 16 13 10
12 в. Ракітанка 16 17 15 14 12
13 в. Пабеда 14 12 12 9 14
14 в. Ясьманава 13 12 9 9 6
15 в. Бескаўка 12 12 11 8 6
16 в. Пячкавіцкі ільнозавод 11 10 10 8 8
17 в. Бязводзічы 9 9 9 9 8
18 в. Шэйкі 8 8 7 7 6
19 в. Кісялеўка 5 5 5 5 4
20 в. Чорная Сасна 4 3 3 3 3
21 в. Прыбярэжжа 1 1 0 0 0
22 в. Юшкавічы 1 0 0 0 0
23 в. Воўкаўка 0 0 0 0 0
24 в. Карпісонаўка 0 0 0 0 0
25 в. Васількова 0 0 0 0 0
Агулам 2942 2792 2762 2679 2623

Зноскі

  1. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Архівавана 18 мая 2021. (руск.)
  2. Решение Мстиславского районного Совета депутатов от 28 декабря 2018 г. № 11-7 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мстиславского района

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Ходасаўскі сельсавет