wd wp Пошук:

Райхенау

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Райхенау (значэнні). Райхенау (ням.: Reichenau) — востраў у Бодэнскім возеры, ледзь заходней горада Канстанц, Германія. Вядомы дзякуючы бенедыктынскаму кляштару, які ўзнік у 724 г. і на працягу VIII—XI стст. заставаўся найважнейшым культурна-рэлігійным цэнтрам Паўднёвай Германіі (гл. кляштар Райхенау).

Праз гэты кляштар праязджалі амаль усе пілігрымы, якія накіроўваліся з Паўночнай Еўропы ў Італію. У Райхенау былі свая школа, скрыпторый і мастацкая майстэрня, з якой паходзяць лепшыя ілюмінаваныя манускрыпты X—XI стст. З ім звязана місіянерская дзейнасць Кірыла і Мяфодзія ва Усходняй Еўропе.

Абацтва ў Рейхенау змарнела з прычыны суперніцтва з Санкт-Галенам і падпала пад кіраванне канстанцскага біскупа. У 1757 г. кляштарныя землі былі секулярызаваны, а ў 1803 г. зачынены і сам кляштар. Найбагацейшая бібліятэка, тэксты якой уключалі «Баварскага географа», была перавезена часткова ў Карлсруэ, а часткова ў Мюнхен.

У 2000 г. увесь востраў з кляштарнай царквой св. Георгія X стагоддзя і двухпавярховым адміністрацыйным фахверкавым будынкам XIV стагоддзя быў абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны. У храме захаваліся найрэдкія фрэскі атаніянскага часу.

Фотагалерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктура перыяду Каралінгаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Германіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёрныя астравы
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта