wd wp Пошук:

Разьба па дрэве ва Узбекістане

Лаўх(узб.) бел.
Разная шкатулка
Стол

Разьба па дрэве — від традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва Узбекістане па апрацоўцы дрэва.

Арнаментальная рэзьба па дрэве выкарыстоўвалася як для архітэктурных элементаў і элементаў інтэр’ера, у тым ліку балак, дзвярных і аконных праёмаў, калон, балясін і гэтак далей, так і для асобных вырабаў утылітарнага прызначэння: невялікіх столікаў, шкатулак, сундукоў, падставак для карану, футляраў для кніг, музычных інструментаў і іншых.

Гісторыя

Разьба вядома на тэрыторыі сучаснага Узбекістана ўжо больш за тысячу гадоў. Фрагменты разьбянога дрэва ў руінах замка VI стагоддзя Джумалактэпа(узб.) бел. і драўлянае разьбяное пано, знойдзенае ў вярхоўях ракі Зерафшан, з выявай двухгаловай змяі ў асяроддзі рытмічнага хвалепадобнага ўзору, даюць уяўленне аб майстэрстве рамеснікаў Согда[1].

Сюжэтная разьба па дрэве існавала ў народаў Узбекістана і пасля ўварвання арабаў, аж да Х стагоддзя. І толькі пазней арнаментальныя геаметрычныя і раслінныя ўзоры цалкам выцеснілі сюжэтныя выявы[1].

У раскопках блізу маўзалея Кусам iбн-Абаса ў некропалі Шахі Зінда(руск.) бел. быў знойдзены разьбяны фрагмент пышнага эпіграфічнага фрыза, які адносіцца да XI стагоддзя. Некалькімі стагоддзямі пазней, у эпоху Аміра Цімура, разьба па дрэве, як і іншыя мастацкія рамёствы, дасягнула вышынь сапраўднага мастацтва[1]. У XIV стагоддзі пахавальня Кусам iбн-Абаса была аформлена выдатным пано з геаметрычным арнаментам-гірыхам(укр.) бел. з наборнага дрэва, а ў маўзалеі Сайф ад-Дзін Бахарзі(руск.) бел. ў Бухары быў збудаваны разьбяны кенатаф[1].

В. Верашчагін. «Дзверы Цімура(руск.) бел.», 1873

Адным з самых выдатных твораў мастацтва разьбы па дрэве гэтага часу можна лічыць разьбяныя дзверы маўзалея Гуры-Эмір. У канцы XIX стагоддзя рускі мастак В. Верашчагін быў настолькі захоплены іх пышнасцю, што адлюстраваў на вядомай карціне «Дзверы Цімура»[1].

Стылі разьбы

Асноўныя арнаментальныя стылі ўзбекскай разьбы па дрэве склаліся ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя — гэта багдадзі(узб.) бел., іслімі і паргары(узб.) бел.[1].

Пароды дрэва

Для разьбяных вырабаў узбекскія майстры выкарыстоўваюць драўніну карагача — так называюць некалькі разнавіднасцяў вяза, у тым ліку вяз прысадзісты (Ulmus pumila) і Ulmus parvifolia, а таксама арэх, арчу і шаўкоўніцу і іншыя.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Резьба по дереву в Узбекистане (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мастацкая разьба па дрэве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастацтва Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Традыцыі Узбекістана
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва