wd wp Пошук:

Разня ў Махберэ Дэго

Разня ў Махберэ Дэго — масавае забойства, здзейсненае 15 студзеня 2021 года ў горадзе Махберэ Дэго (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі тут было забіта ад 50 да 74 мірных жыхароў.

У сетку патрапілі відэазапісы масавых забойстваў. Канкрэтны дзень падзей не паказваецца, але некаторымі крыніцамі называецца дата 15 студзеня, прычым расправы не абмежаваліся гэтым лікам і працягваліся яшчэ некалькі дзён. Мэтай ваенных сталі мужчыны, у асноўным гандляры і фермеры, падазраваныя ў сувязях з паўстанцамі НФВТ. Дзесяткі грамадзянскіх асобаў былі згрупаваны ў пустыні за межамі горада, падведзены на край скалы і пакараныя эфіопскі вайскоўцамі. Дзякуючы асаблівай геамарфалёгія навакольнага асяроддзя выявы можна было геалыцыраваць.

Пасля некалькіх месяцаў адмаўлення эфіопскімі ўладамі факту масавых забойстваў у сакавіку было абвешчана аб сумесным расследаванні УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе
Катэгорыя·Падзеі 15 студзеня
Катэгорыя·2021 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту
Катэгорыя·Студзень 2021 года