wd wp Пошук:

Разня ў Авуло

Разня ў Авуло — масавае забойства, здзейсненае 1 лютага 2021 года ў вёсцы Авуло (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі тут было забіта 24 мірных жыхара.

Згодна з расповедам відавочца Яна Нісэна, усё пачалося з ператрусу мясцовай школы, дзе маглі хавацца паўстанцы НФВТ. Пазней вайскоўцы агледзелі і прылеглую тэрыторыю вёскі. Стаміўшыся і не знайшоўшы ворага ў дадзеным раёне, байцы ў якасці расплаты за стомленасць расстралялі сялян.

Пасля некалькіх месяцаў адмаўлення эфіопскімі ўладамі факту масавых забойстваў у Авуло ў сакавіку было абвешчана аб сумесным расследаванні УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·2021 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Люты 2021 года
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту
Катэгорыя·Падзеі 1 лютага
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе