wd wp Пошук:

Разлік

Разлі́к — група ваеннаслужачых, падраздзяленне ва ўзброеных сілах, якое непасрэдна абслугоўвае гармату, мінамёт, кулямёт, пускавую ўстаноўку, РЛС, радыёстанцыю і іншыя віды зброі і баявой тэхнікі.

Разлік з’яўляецца першаснай баявой адзінкай у артылерыі, войсках сувязі, проціпаветранай абароны і інш. і адпавядае аддзяленню. Разлік узначальвае камандзір (афіцэр, прапаршчык, сяржант). Колькасць асабовага саставу ў разліку залежыць ад віду і сістэмы ўзбраення і тэхнікі.

Салдаты, якія ўваходзяць у разлік, называюцца нумарамі (1-ы нумар, 2-гі нумар і г.д.), або па спецыяльнасці (напрыклад, наводчык, зараджаючы).

Разлікам таксама называюцца першасныя падраздзяленні; пажарны разлік, парадны разлік.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ваеннае будаўніцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Воінскія фарміраванні