wd wp Пошук:

Радыё Гродна

«Ра́дыё Гро́дна» — дзяржаўная гродзенская FM-радыёстанцыя. Належыць Белтэлерадыёкампаніі.

Гісторыя

«Радыё Гродна» створана на базе Гродзенскай радыёстудыі ў 1999 годзе. Пачало вяшчанне 1 снежня 1999 годзе на частаце 67,7 УКХ.

3 ліпеня 2003 года ў Гродна ўведзены ў эксплуатацыю перадатчык 101,2 FM. «Радыё Гродна», адна з першых рэгіянальных радыёстанцый, пачало вяшчаць на новай хвалі пасля УКХ-вяшчання. На пачатку 2004 года «Радыё Гродна» перайшло на цэласуткавае вяшчанне, а ў кастрычніку 2004 года пашырыла зону свайго вяшчання — 1 кастрычніка 2004 года, па сумеснай праграме Мінкамсвязі і Гродзенскага аблвыканкама, усталяваны тры новыя FM-перадатчыкі ў Слоніме (102,5 FM), Смаргоні (102,8 FM) і Геранёнах (107,8 FM). Цяпер «Радыё Гродна» слухаюць жыхары Астраўца, Геранёнаў, Дзятлава, Іўя, Слоніма, Смаргоні, Ліды, некаторых раёнаў Мінскай вобласці і прымежных раёнаў Літвы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радыёстанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Культура Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Радыёстанцыі Беларусі