wd wp Пошук:

Радзівон Аслябя

Віктар Васняцоў, «Перасвет і Аслябя»

Радзівон Аслябя (руск.: Родион Ослябя), у манастве Андрэй, свецкае імя Радзівон або Раман) (? — 1380 або пасля 1389) — легендарны манах-воін, зямляк Перасвета, манах Троіца-Сергіева манастыра. Прылічаны да святых.

Біяграфія

Верагодна, родам з Бранска. Да пастрыжэння ў манахі — баярын. Магчыма, камандаваў маскоўскай «тысячай» у П’янскім пабоішчы.

Паводле Падання аб Мамаевым пабоішчы, з загаду святога Сергія суправаджаў разам з манахам Перасветам вялікага князя Дзмітрыя ў паходзе супраць татараў і прымаў удзел у Кулікоўскай бітве.

Паводле найбольш распаўсюджанай версіі, Радзівон Аслябя, як і Перасвет, загінуў у Кулікоўскай бітве. Аднак некаторыя крыніцы дазваляюць выказаць здагадку, што ў 1398 годзе Аслябя ездзіў у Царград у пасольстве маскоўскага вялікага князя Васіля I для аказання дапамогі Візантыі, якая перажыла спусташальныя наезды туркаў.

Пахаваны Аслябя побач з драўляным храмам Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Старым Сіманаве ў «каменнай палатцы». У яго гонар быў названы браняносец Расійскага флоту, які загінуў ў Цусімскай бітве. Магчыма, меў сына Якава, таксама ўдзельніка Кулікоўскай бітвы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рускія праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Кулікова поле
Катэгорыя·Военачальнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1380 годзе
Катэгорыя·Асобы