wd wp Пошук:

Цусімская бітва

Цусімская марская бітва (па-японску: 対馬海戦, цусіма-кайсэн або, часцей, 日本海海戦, ніханкай-кайсэн — марская бітва ў Японскім моры) — марская бітва 14 (27) мая 1905 года — 15 (28) мая 1905 года ў раёне вострава Цусіма (Цусімскі праліў), у якой расійская 2-я эскадра флоту Ціхага акіяна пад камандаваннем віцэ-адмірала Зіновія Пятровіча Ражэственскага пацярпела разгромнае паражэнне ад Імператарскага флоту Японіі пад камандаваннем адмірала Хэйхаціра Тога. Апошняя, вырашальная марская бітва Руска-японскай вайны 1904—1905 гг., падчас якой руская эскадра была цалкам разгромлена. Большая частка караблёў была патоплена ці затоплена экіпажамі сваіх караблёў, частка капітулявала, некаторыя інтэрнаваліся ў нейтральных портах і толькі чатыром атрымалася дайсці да рускіх портаў. Бітве папярэднічаў знясільваючы, бяспрыкладны ў гісторыі паравых флотаў 18 000-мільны (33 000-кіламетровы) пераход вялікай, рознатыповай па карабельным складзе, рускай эскадры з Балтыйскага мора на Далёкі Усход. Да пачатку бітвы японскія караблі мелі перавагу: у магутнасці артылерыйскага агню (910 ствалоў супраць 228); хуткастрэльнасці гармат (360 выстралаў у хвіліну супраць 134, а таксама большае фугаснае дзеянне снарадаў); у хуткасці (16-18 вузлоў супраць 12-13); у браніраванні (у сярэднім 60 % супраць 40)[2].

Гэта бітва — найвялікшая сусветная падзея, выключная па сваіх грандыёзных маштабах, драматычнай насычанасці і вынікам. У гісторыі марскіх войнаў яна параўнальна: з Саламінскай бітвай (480 год да нашай эры); бітвай пры Лепанта (1571 год), бітвай ля мыса Трафальгар[3].

Хэйхаціра Тога на мастку флагманскага браняносца «Мікаса»

Цусімская бітва — найбуйнейшая ў эпосе дадрэдноўтнага браняноснага флоту, з’явілася ключавой падзеяй, якая прадвызначала зыход руска-японскай вайны на карысць Японіі. Падзеі і акалічнасці, звязаныя з баявым ужываннем у гэтай бітве караблёў розных класаў, паслужылі наступнаму якаснаму развіццю ваенна-марской тэхнікі ва ўсіх вядучых марскіх дзяржавах.

Зноскі

  1. Admiral Togo’s Report of the Battle of Tsushima(англ.)
  2. Г. А. Аммон. Морские памятные даты. Москва. Воениздат. 1987 г. стр. 169
  3. Новиков-Прибой А. С. Цусима. стр. 5

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Падзеі 27 мая
Катэгорыя·Бітвы руска-японскай вайны
Катэгорыя·Марскія бітвы Японіі
Катэгорыя·Гісторыя Далёкага Усходу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бітвы на Ціхім акіяне
Катэгорыя·Ваенна-марскі флот Расійскай імперыі
Катэгорыя·Май 1905 года
Катэгорыя·Марскія бітвы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных