wd wp Пошук:

Раданіт

Радані́т[1] (ад стар.-грэч.: ῥόδον — ружа) — мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, сілікат марганцу, які ўтварыўся ў асаблівых умовах на кантакце магмы з асадкавымі пародамі, багатымі на марганец.

Крышталізуецца ў трыкліннай сінгоніі. Утварае таблітчастыя крышталі, зярністыя масы, прамяністыя агрэгаты. Колер ад бледнага да ярка ружовага і чырвонага. Шчыльнасць 3,4—3,7 г/см³. Цвёрдасць 5—6,5 па шкале Моаса.

Адасабленні чыстага, мінеральнага раданіту невялікія, і ў каменярэзнай справе выкарыстоўваецца раданітавая парода — арлец, якая складаецца з вялікай колькасці розных марганцавых мінералаў. Колер арляца — ружовы, вішнёва-ружовы або малінавы, часам з пераходам у бураваты. Пры агульнай непразрыстасці гэты камень мае прыемнае прасвечванне, якое надае яму глыбіню і асаблівую сакавітасць тонаў. У суцэльнай масе арляца сустракаюцца незвычайныя прыгожыя «гнёзды» ярка-чырвоныя па колеры, якія нагадваюць рубін. Вонкава таксама падобны да туліту.

Зноскі

  1. БелЭн, 2001

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вырабныя камяні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мінералы марганцу