wd wp Пошук:

Піўная паводка

Toten Hall house in Tottenham Court Road.
Дом на вуліцы Tottenham Court Road за год да катастрофы

Піўная паводка адбылася 17 кастрычніка 1814 года ў Вялікабрытаніі ў лонданскім прыходзе св. Эгідыя (англ.: St. Giles). На бровары «Мё і кампанія» (англ.: Meux and Company Brewery)[1] на вуліцы Тотэнхэм-Корт-Роўд (англ.: Tottenham Court Road)[2][1] выбухнула цыстэрна з півам аб’ёмам 610 тысяч літраў і выклікала разбурэнне астатніх бакаў у будынку. У выніку амаль 1,5 мільёна літраў піва лінула на вуліцу. Піўная хваля разбурыла два дамы і прабіла сцяну паба «Tavistock Arms», заваліўшы абломкамі маладую бармэнку Элеанор Купер.

Бровар быў размешчаны сярод бядняцкіх дамоў у трушчобах Сэнт-Джайлза, дзе цэлыя сем’і жылі ў сутарэннях, якія хутка запоўніліся півам. У выніку загінула дзевяць чалавек: восем захлынулася, адзін сканаў праз алкагольнае атручванне[2].

Ахвяры, пра якіх захаваліся звесткі

Імя[3] Узрост
Клінт Скрогінз52
Элеанор Купер15-16
Ханна Бамфілд4
Кэтрын Батлер63
Элізабэт Сміт27
Мэры Мюлві30
Томас Мюлві3

Заўвагі

  1. 1 2 Greenberg, Michael I.. Disaster!: A Compendium of Terrorist, Natural, and Man-made Catastrophes. Jones & Bartlett Publishers. pp. 156. ISBN 0763739898. http://books.google.com/books?id=EZAdQAuPyKAC&pg=PA156&dq=%22beer+flood%22&hl=nl&sig=Y6Ha_T9sgglenbul8-ZzlGoTUaY.
  2. 1 2 Rennison, Nicholas (2 November, 2006). The Book of Lists: London. Canongate Books Ltd. ISBN 9781841956763. http://www.amazon.co.uk/Book-Lists-London-Nicholas-Rennison/dp/1841956767.
  3. The Times, 19 octobre 1814

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гісторыя Лондана
Катэгорыя·Падзеі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Піва
Катэгорыя·Падзеі ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кастрычнік 1814 года
Катэгорыя·Тэхнагенныя катастрофы