wd wp Пошук:

Піткяранта

Піткяранта (руск.: Питкяранта, карэл.: Pitkyrandu, фінск.: Pitkäranta) — горад (з 1940 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Піткяранцкага раёна Карэліі. Насельніцтва 13,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 19 стагоддзі.

Знаходзіцца на поўдні Карэліі ля Ладажскага возера. Працуюць цэлюлозны завод «Піткяранта», іншыя прадпрыемствы дрэваапрацоўчай галіны. У акрузе — здабыча граніту, палявога шпату, вытворчасць друзу. У эканоміцы горада вядучае месца (81 %) займае лесапрамысловы комплекс, другое месца (амаль 17 %) — горнапрамысловы комплекс.

Зноскі

  1. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst86/DBInet.cgi
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Карэліі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)