wd wp Пошук:

Пірыхій

Піры́хій (грэч.: πυρρίχιος) — стапа ў антычнай (метрычнай) сістэме вершаскладання з двух кароткіх складоў. У сілаба-тоніцы пірыхіем называюць пропуск у якой-небудзь двухскладовай стапе (ямбе ці харэі) аднаго метрычнага націску. Пірыхіі ў адрозненне ад спандэяў сустракаюцца ў вершах вельмі часта. Па сутнасці ў вершы нялёгка знайсці «чысты» двухскладовы памер без пірыхіяў, якія могуць быць на самых розных месцах у радку (апрача апошняй стапы).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Метрыка