Піраканта калючая[4] (Pyracantha coccinea) — від раслін роду Pyracantha сямейства ружавыя (Rosaceae).
![]() | ||||||||||
Вечназялёны густа галінаваны куст вышынёй 2-3 (максімум — 5) метраў, з разгалістай кронай і чырванавата-бурымі калючымі галінамі. Суквецці і маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычнае або ланцэтнае, 2-4 см даўжынёй, больш ці менш завостранае, з клінаватым аснаваннем, зубчастае па краі, голае, першы час злёгку апушанае. Хвосцік таксама апушаны, 2-5 мм даўжынёй.
Суквецце густое, больш-менш апушанае. Кветкі дробныя, белыя і ружавата-жаўтлявыя, з варонкападобным гіпантыям, трохкутнымі чашалісцікамі, чырвонымі пылавікамі.
Плод — ягада памерам 5-7 мм, ад ярка-чырвонага колеру да жоўтага (афарбоўка абумоўлена утрыманнем каратыноідаў), доўга трымаецца на расліне. Узімку плады нярэдка ядуцца птушкамі. Насенне злёгку атрутнае з-за ўтрымання цыяністых гліказідаў. Плод і іншыя часткі расліны іх не ўтрымліваюць.
Цвіценне ў чэрвені, плоданашэнне з верасня[5].
Размножваецца вегетатыўна каранёвымі атожылкамі.
![]() | ||||||||||
Агульны выгляд расліны з пладамі |
У арэал віду ўваходзяць Паўднёвая Еўропа, Малая Азія і Каўказ. У XVII стагоддзі ён быў інтрадукаваны ў Цэнтральную Еўропу. Таксама інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку ў XVIII стагоддзі.
Від уключаны ў Чырвоную кнігу Азербайджана, а таксама суб’ектаў РФ: Рэспублікі Адыгея і Рэспублікі Дагестан[5].
Pyracantha coccinea вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Расце на сухіх, цяжкіх глебах, падыходзіць для вырошчвання ў прамысловых раёнах.