wd wp Пошук:

Піндушы

Піндушы (руск.: Пи́ндуши, карэл.: Pinduši, фінск.: Pinduinen) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мядзведжагорскім раёне Рэспублікі Карэлія, адміністрацыйны цэнтр Піндушскага гарадскога паселішча. Размешчаны на беразе Анежскага возера (губа Лумбуша), за 7 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Мядзведжая Гара (на лініі Санкт-Пецярбург — Мурманск), за 160 км на поўнач ад Петразаводска. Узнік у 1933 годзе разам з будаўніцтвам суднаверфі як пасёлак пры лагерным аддзяленні Белбалтлага. За 5 км ад пасёлка знаходзяцца могілкі Сандармох.

У раёне пасёлка ў гады Савецка-фінскай вайны (1941—1944) вяліся цяжкія баі.

Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1950 года.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Карэліі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных