wd wp Пошук:

Піла 2

«Піла 2» (англ.: Saw II) — трылер 2005 года. З’яўляецца сіквелам фільма «Піла: гульня на выжыванне», які выйшаў у 2004 годзе, а таксама серыі фільмаў пра Канструктара. Рэліз фільма адбыўся 28 кастрычніка 2005 года. У першыя выхадныя фільм сабраў 31,5 млн. $, а агульныя сусветныя зборы склалі 153 млн. $. У Аўстраліі фільм выйшаў толькі 1 снежня 2005 года. Увесь фільм (акрамя некаторых момантаў) быў зняты ў адным будынку за 25 дзён. Бюджэт фільма склаў 5 млн. $. Большасць акцёраў не атрымала апошнія дваццаць пяць старонак сцэнарыя. Толькі акцёры, якія ўдзельнічаюць у апошняй сцэне, ведалі развязку фільма.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Фільмы 2005 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы-сіквелы
Катэгорыя·Фільмы Дарэна Ліна Боўсмана
Катэгорыя·Фільмы жахаў ЗША
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы-трылеры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы жахаў 2005 года
Катэгорыя·Серыя фільмаў «Піла»