wd wp Пошук:

Пётр Шарэйка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарэйка. Пётр Шарэйка (23 кастрычніка 1916, г. Ваўкавыск — 25 ліпеня 2009, г. Варшава, Польшча) — лекар, гінеколаг і гісторык медыцыны .

Біяграфія

Сын Томаса Шарэйкі і Сафіі Севашкевіч. У 1936—1939 гадах — студэнт медыцынскага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1941 годзе вывучаў медыцыну ў Нацыянальным інстытуце медыцыны ў Львове. Дыплом лекара атрымаў 25 чэрвеня 1941 года. Абараніў яго 25 сакавіка 1946 года на медыцынскім факультэце Ягелонскага ўніверсітэта.

У 1941—1942 гадах працаваў у акушэрска-гінекалагічным аддзяленні шпіталя Святога Лазара ў Кракаве. З 1945 па 1950 год кіраўнік дэпартамента шпіталяў Міністэрства аховы здароўя. З 1952 па 1954 год ад’юнкт кафедры аховы здароўя Медыцынскай акадэміі ў Варшаве. Арганізатар і галоўны лекар акушэрска-гінекалагічнай клінікі на вул. Мідаліньскага ў Варшаве. У 1965—1968 гадах галоўны лекар лякарні Святой Сафіі на вул. Жалезнай у Варшаве. У 1968—1970 гадах галоўны лекар бальніцы на вул. Інфлянцкай. З 1976 па 1984 год галоўны лекар паліклінікі раёна Варшава-Воля. З 1948 па 1950 год рэдактар часопіса «Польскія шпіталі». У 1980-х гадах па яго ініцыятыве была ўтворана гістарычная секцыя Польскага медыцынскага таварыства.

Узнагароды

У 1991 годзе калегія Польскага Медыцынскага Таварыства ўзнагародзіла Шарэйку медалём «Gloria Medicinae», а ў 1994 годзе ён стаў ганаровым членам Польскага Таварыства Гісторыі медыцыны і фармацыі. У 1998 годзе годзе ўзнагароджаны медалём Аўгуста Фердынанда Вольфа.

Навуковая дзейнасць

Аўтар шасці тамоў Слоўніка польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя, апублікаваных у перыяд часу з 1990 па 2003 год.

Супрацоўнічаў з рэдакцыямі Польскага біяграфічнага Слоўніка, Энцыклапедыяй Здароўя, Малой Медыцынскай Энцыклапедыяй[1].

Працы

Зноскі

  1. У гэты дзень 23 красавіка 1916 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі лекар, гінеколаг і гісторык медыцыны Пётр ШАРЭЙКА
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі медыцыны
Катэгорыя·Медыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Польская акадэмія навук
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка