wd wp Пошук:

Пётр Фёдаравіч Бандарчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарчук. Пётр Фёдаравіч Бандарчук (1 кастрычніка 1911, в. Забараўцы, Пінскі раён — 15 верасня 1986, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — стралок 275-га стралковага палка 117-й стралковай дывізіі 69-й арміі, радавы, поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 6 студзеня 1911 года ў вёсцы Забараўцы, Пінскага раёна, Брэсцкай вобласці. Беларус. Скончыў пачатковую сярэднюю школу, працаваў у калгасе.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1944[1]. Удзельнік вайны са жніўня 1944 года на пасадзе стралка 275-га стралковага палка.

Вызначыўся ў баях у пачатку студзеня 1945 года. Двое сутак адбіваў варожыя контратакі, утрымліваючы захоплены рубеж да падыхода асноўных сіл батальёна. 12 студзеня 1945 года ў баі за паўночна-заходняе прадмесце горада Познань падавіў варожую агнявую кропку, якая перашкаджала руху нашай пяхоты. 22 студзеня 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

У студзені 1945 года падчас бою за Познань першым уварваўся ў будынак школы, ператворанай у апорны пункт, і гранатай знішчыў кулямёт і 7 ворагаў. 26 студзеня 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. 19 жніўня 1955 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Падчас бою 14 студзеня 1945 года за будынак у Познані скрытна прабраўся да яго і гранатамі падавіў варожую агнявую кропку. Быў цяжка паранены.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 лістапада 1947 года радавы Бандарчук Пётр Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. 19 жніўня 1955 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[2].

У 1945 годзе П. Ф. Бандарчук дэмабілізаваны. Жыў у вёсцы Вулька Лаўская Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Працаваў цясляром у калгасе. Памер 15 верасня 1986 года[2].

Узнагароджаны ардэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 3-х ступеняў, медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 Бондарчук Пётр Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Пётр Фёдаравіч Бандарчук на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня