wd wp Пошук:

Пётр Уладзіміравіч Южык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Южык. Пётр Уладзіміравіч Южык (нар. 13 ліпеня 1946, в. Зарудзічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (гісторык), Мінскую вышэйшую партыйную школу па спецыяльнасці «Вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя».

Працоўную дзейнасць пачаў токарам на Маладзечанскім гарпрамкамбінаце. Быў настаўнікам працы і фізкультуры ў сярэдніх школах Смаргонскага раёна. Працаваў карэспандэнтам смаргонскай раённай газеты «Светлы шлях», загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Смаргонскага райкама КПБ, намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама, галоўным спецыялістам Арганізацыйнага аддзела Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, саветнікам-кансультантам аддзела арганізацыйнага забеспячэння Сакратарыята Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Займаў пасады галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «Ветэран працы», юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкафашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»