wd wp Пошук:

Пётр Тадэвуш Багамолец

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багамолец. Пётр Тадэвуш Багамолец (польск.: Piotr Tadeusz Bohomolec; паміж 1727 і 1729 — пасля 1792) — ураднік і дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Багамольцаў герба «Багорыя». Малодшы брат Францішка Багамольца.

Стольнік віцебскі, дэпутат і скарбнік Галоўнага Літоўскага Трыбунала і дэпутат сойма Рэчы Паспалітай ад Віцебскага ваяводства.

У 1768 годзе быў выбраны камісарам для падпісання трактата з Расійскай імперыяй аб ўсталяванні граніц.

У дэпешы пасла Расіі ў Рэчы Паспалітай, князя Мікалая Паніна, Пётр-Тадэвуш Багамолец характарызаваўся як «благі» — гэта значыць той, хто зацята супрацівіўся расійскаму ўмяшанню ў справы Рэчы Паспалітай. Аднак ужо пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай прынёс прысягу на вернасць расійскай імператрыцы Кацярыне II і паступіў на службу ў дзяржаўны апарат Расійскай імперыі.

З 1783 года ўзначальваў у Віцебску палату грамадзянскага суда. Даслужыўся да сапраўднага стацкага саветніка.

У 1792 годзе, за год да другога падзелу Рэчы Паспалітай, падаў прашэнне пра прызнанне за родам Багамольцаў расійскай дваранскай годнасці. Прашэнне было разгледжана на дэпутацкім сходзе Полацкага намесніцтва 22 кастрычніка 1792 года і здаволена. Дваранства было таксама прызнана за яго дзецьмі, за братамі Паўлам Юзафам і Яўхімам, а таксама іх нашчадкамі. У справе пра прызнанне дваранства захоўваецца першы вядомы на сёння роспіс роду Багамольцаў.

Быў адным з найбагацейшых людзей на Віцебшчыне. Пасля смерці Пятра Тадэвуша Багамольца яго ўдава, Элеанора з Вышынскіх, атрымала ў спадчыну буйныя зямельныя ўладанні ў Невельскім павеце з 2 тысячамі душ прыгонных.

Узнагароды

За службу Пётр-Тадэвуш Багамолец быў узнагароджаны ордэнам Св. Уладзіміра 3-й ступені і польскім ордэнам Св. Станіслава.

Сям’я

Быў у шлюбе з Элеанорай з Вышынскіх.

Яго сыны, Станіслаў, Павел, Рамуальд і Міхал, пачыналі сваю кар’еру ў царскай арміі. Падчас войны Расіі з Напалеонам Рамуальд Багамолец быў гарадскім галавой Віцебска (1812).

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Сапраўдныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Багамольцы
Катэгорыя·Стольнікі віцебскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1720-я гады