wd wp Пошук:

Пётр Міхайлавіч Буйко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Буйко. Пётр Міхайлавіч Буйко (19 (31) кастрычніка 1895, г. Бельск-Падляшскі, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 15 кастрычніка 1943, в. Ярашэўка, генеральная акруга Кіеў, Рэйхскамісарыят Украіна) — прафесар Кіеўскага медыцынскага інстытута, удзельнік партызанскага руху на Украіне. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза ў 1944 годзе[1].

Біяграфія

Беларус[2]. З 1921 года сябра ВКП(б). Падчас Першай сусьветнай вайны Буйко быў на фронце ў якасці ваенфельчара. Ён удзельнічаў у студзеньскім паўстанні 1918 года ў Кіеве супраць Цэнтральнай рады. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1922 Буйко скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут. З 1933 года ён працуе на пасадзе дырэктара Кіеўскага навукова-даследчага інстытута педыятрыі, акушэрства і гінекалогіі, а з 1938 года — прафесар Кіеўскага медыцынскага інстытута і доктар медыцынскіх навук.

У Чырвоную Армію ўступіў добраахвотнікам у 1941 годзе. На фронце з самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны[1]. На пасадзе хірурга медсанбата[1], у раёне горада Умань трапіў у палон да немцаў. Быў цяжка паранены асколкам міны. Падчас маршу савецкія ваеннапалонныя паднялі бунт і, перабіўшы ахову, разбегліся. Беспрытомнага Буйко падабралі мясцовыя жыхары і паклалі ў Фастаўскую бальніцу[1]. Раненне прафесара прадставілі як траўму ў дарожнай аварыі[2].

З лютым 1942 г. Пётр Міхайлавіч працаваў лекарам Фастаўскай раённай бальніцы. З гэтага часу ён стаў адным з арганізатараў падпольнай працы і стварэння партызанскіх груп у вёсках. Арганізоўваў лячэнне параненых партызан у бальніцы. Актыўна сабатаваў адпраўку працоўных — остарбайтэраў — у Германію. У ліпені 1943 дзейнасць Буйко была раскрытая. Ён быў вымушаны сысці да партызанаў, дзе стаў лекарам 4-га партызанскага батальёна пад камандаваннем А. С. Грысюка. 13 кастрычніка 1943 года — пад час буйной аблавы на партызанаў, у якой бралі ўдзел каля 1500 немцаў і паліцэйскіх[2] — Пётр Міхайлавіч Буйко быў арыштаваны на плаціне паміж сёламі Тамашоўка і Ярашэўка. Нягледзячы на жорсткія катаванні, якія ўжывалі да яго немцы, ён не выдаў ні сувязных партызан з сяла Прышывальня, ні саміх партызан. 15 кастрычніка 1943 года Буйко быў жыўцом спалены гестапаўцамі ў сяле Ярашэўка[1][2].

Пахаваны ў вёсцы Тамашоўка Фастаўскага раёна Кіеўскай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза Пятру Міхайлавічу Буйко прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 жніўня 1944 года.

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Буйко Пётр Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 87. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 Буйко Пётр Михайлович(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2012. Праверана 12 лютага 2012.

Спасылкі

Пётр Міхайлавіч Буйко на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыкі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельску Падляскім
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе