wd wp Пошук:

Пётр Мікалаевіч Герасімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасімовіч. Пётр Мікалаевіч Герасімовіч (12 сакавіка 1912, в. Танежыцы, Слуцкі раён — 20 красавіка 1990) — беларускі мастак-графік[1] і мастацтвазнавец[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Танежыцы Слуцкага павета. У 1933 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў І. Ахрэмчыка і У. Хрусталёва. Да 1941 г. выкладаў маляванне ў Мазырскім педтэхнікуме[2].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, з 1954 па 1982 гг. — на пасадзе загадчыка аддзела рускага і беларускага мастацтва Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1956 г[2].

Творчасць

Творчыя работы выкананы пераважна ў тэхніцы лінагравюры, з іх найбольш вядомы «Год 1919», «Год 1930», партрэты Я. Купалы і Я. Коласа (1981), партрэт мастака В. Бялыніцкага-Бірулі[1]. Працаваў у галіне экслібрысу.

Аўтар прац па беларускаму выяўленчаму мастацтву: «Изобразительное искусство Белорусской ССР» (у сааўтарстве, М. 1957), «Дзяржаўны мастацкі музей БССР» (у сааўтарстве, Мн. 1976), «Нацюрморт» (Мн. 1982), «Мастацтва, народжанае Кастрычнікам», манаграфіі пра мастакоў Я. А. Зайцава (М. 1958) і А. М. Тычыну (Мн. 1961)[2].

Яго творы знаходзяцца ў зборы Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 6. — 64 с.
  2. 1 2 3 4 Герасімовіч Пётр Мікалаевіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Танежыцах
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных