wd wp Пошук:

Пётр Бараноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бараноўскі. Пётр Бараноўскі (польск.: Piotr Baranowski; 1911 — 1990) — інжынер, архітэктар.

Біяграфія

Скончыў будаўнічы аддзел Дзяржаўнай тэхнічнай школы ў Вільні. У 1931—1939 гадах працаваў у Гродне. Быў ініцыятарам і кіраўніком будоўлі Дома стральца (Dom Strzelca); у 1937—1939 гадах кіраваў рэканструкцыяй Старога замка.

Служыў у 76-м пяхотным палку. У 1939 годзе быў цяжка ранены і трапіў у нямецкі канцлагер у Млаве.

Аўтар праекта і кіраўнік рэканструкцыі бернардзінскага касцёла і кляштара ў Гродне (1941—1945). Пасля жыў у Польшчы. З 1945 года працаваў пры адбудове Уроцлава, у 1949—1954 гадах працаваў інжынерам аб’яднання будовы гуты у Кракаве (Zjednoczenie przemysłowe budowy huty). У 1957 годзе атрымаў дыплом Варшаўскай палітэхнікі. У 1958—1980 гадах працаваў у Міністэрстве будаўніцтва.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў