wd wp Пошук:

Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вабішчэвіч. Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч (нар. 18 красавіка 1963, в. Рубель, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, настаўнік фізікі і матэматыкі.

Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Астрашыцкай базавай школы; дырэктарам Крамянецкай базавай школы; старшынёй Янушковіцкага сельскага Савета дэпутатаў Лагойскага раёна; начальнікам аддзела культуры Лагойскага райвыканкама; старшынёй Лагойскага раённага Савета дэпутатаў.

З’яўляўся членам Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Камуністычнай партыі Беларусі.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку. Пражывае ў в. Янушкавічы Лагойскага раёна.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Лагойскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка