wd wp Пошук:

Пётр Іосіфавіч Лабко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лабко. Пётр Іосіфавіч Лабко́[1] (12 ліпеня 1929 — 22 жніўня 2011)[2] — вучоны ў галіне анатоміі, доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1968), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кухчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1961 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і застаўся ў ім у аспірантуры пры кафедры нармальнай анатоміі. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1954—1966 гг. на пасадзе асістэнта кафедры, у 1966—1967 гг. — дацэнт[3]. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Строение узлов солнечного сплетения и их связей у животных и человека»[3]. У 1968—1975 гг. прафесар, у 1975—1988 гг. загадчык кафедрай нармальнай анатоміі. У 1967—1968 і 1988—1989 гг. П. І. Лабко працаваў на Кубе прафесарам-кансультантам у Гаванскім універсітэце і Медыцынскім універсітэце горада Сант’яга-дэ-Куба[2]. У 1989—1996 гг. П. І. Лабко зноў на пасадзе загадчыка кафедрай нармальнай анатоміі ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, з 1996 года — прафесар[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

П. І. Лабко належаць навуковыя працы па параўнальна-марфалагічным і эксперыментальным вывучэнні вегетатыўнай нервовай сістэмы, уплыве неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя на будову нервовай сістэмы і ўнутраных органаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, 8 манаграфій і вучэбнага дапаможніка, 38 публікацый у замежных выданнях[3].

Пад кіраўніцтвам П. І. Лабко выкананы 35 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі[3].

Удзельнік 20 міжнародных кангрэсаў і канферэнцый. Член прэзідыума і праўлення Усесаюзнага, старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў. Член Каардынацыйнага савета Асацыяцыі анатамаў краін СНД, рэдакцыйных калегій часопісаў «Морфология» («Архив анатомии, гистологии и эмбриологии»), «Здравоохранение» («Здравоохранение Белоруссии»), Цэнтральнай метадычнай камісіі па анатоміі пры Міністэрстве аховы здароўя СССР[3]. Быў старшынёй савета БДМУ па абароне доктарскіх дысертацый[3]. Акадэмік Беларускай акадэміі экалагічнай антрапалогіі і Міжнароднай акадэміі ітэгратыўнай антрапалогіі[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
  2. 1 2 Лобко Пётр Иосифович (12.07.1929 — 22.08.2011)(руск.)  // Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Лобко Петр Иосифович(руск.)  // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Анатамы Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Анатамы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі Гаванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў