wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Касцюковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцюковіч. Пётр Іванавіч Касцюковіч (16 жніўня 1923 — 11 лютага 1982) — камандзір разліку 120-міліметровага мінамёта 843-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту, сяржант. Поўны Кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 жніўня 1923 года ў вёсцы Казекі цяпер Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе. Летам 1941 года быў эвакуіраваны з сям’ёй у Новасібірскую вобласць. Працаваў тынкоўшчыкам у горадзе Новасібірску.

У Чырвонай Арміі з мая 1942 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1942 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года.

Камандзір разліку 120-мм мінамёта 843-га стралковага палка (238-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-і Беларускі фронт) сяржант Пётр Касцюковіч з байцамі мінамётнага разліку 28 чэрвеня 1944 года ў баю за беларускі горад Магілёў вывеў са строю пяць агнявых кропак і тры аўтамашыны праціўніка. У складзе ўзвода падавіў агонь варожай мінамётнай роты.

6 ліпеня 1944 года пры адбіцці варожай контратакі ў раёне вёскі Ляды Пётр Касцюковіч ліквідаваў каля дзесяці варожых салдат.

Загадам па 238-й стралковай дывізіі № 0192 ад 10 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Касцюковіч Пётр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені (№223572)[1].

У баі за польскі горад Асавец (Польшча) 14 жніўня 1944 года сяржант Пётр Касцюковіч ўмела камандаваў даручаным яму разлікам і актыўна падтрымліваў наступленне пяхоты. Агнём з мінамёта ён і яго байцы вынішчылі звыш аддзялення гітлераўцаў, накрылі чатыры агнявыя кропкі, дзве аўтамашыны.

Загадам па 49-й арміі № 0129 ад 13 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Касцюковіч Пётр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1]. (№1075)

Пры ліквідацыі групоўкі праціўніка на подступах да горада Данцыг (цяпер польскі горад Гданьск) 25 сакавіка – 1 красавіка 1945 года, дзейнічаючы ў баявых парадках пяхоты, Пётр Касцюковіч і яго разлік адбіваючы варожую контратаку, падавіў тры кулямёты і забіў да дваццаці гітлераўцаў.

16 мая 1945 года камандуючы 2-м Беларускім фронтам Маршал Савецкага Саюза Ракасоўскі к. К. падпісаў прадстаўленне да ўзнагароджання сяржанта Касцюковіча П. І. ордэнам Славы 1-й ступені[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 гады за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Касцюковіч Пётр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені (№1588), стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1946 старшына Касцюковіч П. І. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Оршы. Працаваў маляром на ільнокамбінаце. Памёр 11 лютага 1982 года.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Пётр Іванавіч Касцюковіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Пётр Іванавіч Касцюковіч на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі вызвалення Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі