wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Кальнін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кальнін. Пётр Іванавіч Кальнін (1872, г. Адэса, цяпер Украіна — пасля 1917) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1896 годзе Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Працаваў у Магілёўскім губернскім праўленні, з 1906 года гарадскі, у 19071917 гадах Магілёўскі губернскі архітэктар.

Творчасць

Будынак крэдытнага таварыства ў Магілёве
Царква Трох Свяціцеляў у Магілёве

Паводле яго праектаў у Магілёве ўзведзены будынкі дваранскага банка, крэдытнага таварыства, царква Трох Свяціцеляў; у Шклове — гарадская бойня і будынак папярова-кардоннага завода. Выкананыя ім 2 эскізныя праекты будынка Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка выкарыстаны архітэктарам А. Друкерам; паводле яго эскізаў выкананы інтэр’еры асобных памяшканняў. Распрацаваў у 1913 годзе праекты будынкаў земства і рамеснай школы для Быхава, гандлёвых крам для Оршы, астрога для Рагачова, яўрэйскай гімназіі для Магілёва, рамеснай школы для Клімавіч.

Адрасы

У Магілёве жыў ва ўласным доме па вул. Малай Садовай (цяпер Піянерская)[1]. Гэты аднапавярховы прыватны дом існаваў да 1972 года, а потым быў знесены.

Зноскі

  1. Памятная книжка Могилевской губернии на 1910 год (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Магілёўскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя