wd wp Пошук:

Пячора Кра-Маньён

Кра-Маньё́н (фр.: Cro-Magnon) — пячора ў горадзе Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой(фр.) бел. дэпартамента Дардонь на паўднёвым захадзе Францыі, вядомая дзякуючы астанкам дагістарычнага чалавека, знойдзеных тут у 1868 французскім палеантолагам Луі Лартэ(фр.) бел.. Пячора дала назву ўсім людзям эпохі верхняга палеалітукраманьёнцы. Акрамя чалавечага пахавання тут былі знойдзеныя крэмневыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні, якія адносяцца да Арыньякскай і Гравецкай культур, датаваных прыкладна 30 тыс. г. да нашай эры. З пяці знойдзеных шкілетаў адзін належыць немаўляці, а чатыры - дарослым людзям з узростам больш за пяцьдзесят гадоў. Гэтым Кра-Маньён адрозніваецца ад іншых падобных знаходак на тэрыторыі Еўропы, дзе, у асноўным, былі знойдзеныя астанкі маладых людзей і падлеткаў.

У гэтым жа раёне ў 1901 у пячоры Камбарэль былі знойдзены больш за 400 наскальных зааморфных і антрапаморфных малюнкаў, якія адносяцца да эпохі верхняга палеаліту.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Палеаліт
Катэгорыя·Пячоры Францыі
Катэгорыя·Дагістарычная Францыя
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта