wd wp Пошук:

Пячатка з выявай Святога Дзмітрыя і Маці Божай

Пячатка з выявай Святога Дзмітрыя і Маці Божай — свінцовая пячатка памерам 30 мм, знойдзеная ў Пінску. На адным боку змешчаны бюст Святога Дзмітрыя з дзідай каля правага пляча і шчытом у левай руцэ. На адваротным боку — бюст Маці Божай Аранты тыпу «Непарушная сцяна». Падобныя пячаткі даволі распаўсюджаны, але дакладна не вядома каму яны належалі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Пінска
Катэгорыя·Пячаткі