wd wp Пошук:

Пятро Васючэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васючэнка. Пятро Васільевіч Васючэнка (15 лютага 1959, Полацк — 25 жніўня 2019, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.

Біяграфія

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004); папулярных нарысаў «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (2006), «Словы ў часе» (2015), «Словы ў часе і прасторы» (2016) (апошнія тры кнігі разам з Л. Баршчэўскім і М. Тычынам).

Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008) і інш. Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.

Удзельнік навуковых канферэнцый і літаратурных фестываляў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў і інш.).

Прызнанне

Бібліяграфія

Выбраныя творы

Навучальныя дапаможнікі

Манаграфіі

Развагі пра літаратуру

П’есы

Артыкулы

Зноскі

  1. https://news.tut.by/culture/650880.html Праверана 26 жніўня 2019.
  2. Блакітны Свін — 5 Пятро Васючэнка — за стварэнне новай беларускай міфалогіі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Эсэісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Эсэісты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»