wd wp Пошук:

Пюі-дэ-Дом

Пюі-дэ-Дом (фр.: Puy-de-Dome, акс.: Puei Domat, Puei de Doma) — дэпартамент на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь. Парадкавы нумар — 63. Адміністрацыйны цэнтр — Клермон-Феран. Насельніцтва — 604,3 тыс. чалавек (36-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 7970 км², галоўным чынам гэта гарыстая мясцовасць. Праз дэпартамент працякаюць рака Алье і Дардонь.

Дэпартамент уключае 5 акруг, 51 кантон і 470 камун. Назва дэпартамента паходзіць ад вулкана Пюі-дэ-Дом.

Пюі-дэ-Дом — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Авернь. Першапачаткова дэпартамент зваўся Мон-д’Ор (літаральна — Залатая гара).

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пюі-дэ-Дом
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі