wd wp Пошук:

Пюру Сойры

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Пюру Сойры (фінск.: Pyry Soiri; нар. 22 верасня 1994, Тамісаары) — фінскі футбаліст намібійскага паходжання, паўабаронца хельсінкскага ХІКа і нацыянальнай зборнай Фінляндыі.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Фінляндыі, але хутка пераехаў у Афрыку, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе вярнуўся ў Фінляндыю і трапіў у сістэму клуба «МюПа». У 2012 годзе выступаў у арэндзе ў клубах ЯПС і КТП, пасля вяртання ў «МюПа» ў сезоне 2013 звычайна выхадзіў на замену, а на наступны год замацаваўся ў асноўным складзе. У 2015 годзе перайшоў у ВПС, дзе адразу стаў іграком асновы. Паспяхова правёў сезон 2016, у якім забіў 10 галоў у чэмпіянаце Фінляндыі.

У лютым 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У складзе салігарчан стаў звычайна выступаць на пазіцыі левага паўабаронцы, хоць і не меў трывалага месца ў аснове, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2018 года праходіў прагляд у дацкім клубе «Сількебарг», з якім трэніраваўся на зборы ў Іспаніі, але не падышоў[4]. У выніку вярнуўся ў «Шахцёр» і пачаў у яго складзе сезон 2018, аднак трывалага месца ў аснове не меў.

У жніўні 2018 года перайшоў у аўстрыйскі клуб «Адміра Вакер»[5], а ў чэрвені 2019 года далучыўся да дацкага «Эсб’ерга». У жніўні 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дацкім клубам.

У студзені 2022 года вярнуўся ў Фінляндыю, стаўшы іграком ХІКа.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Фінляндыі.

6 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату свету 2018 супраць Харватыі. У канцы гэтай сустрэчы адзначыўся голам, тым самым усталяваўшы канчатковы лік 1:1.

Дасягненні

Зноскі

  1. выгрузка даных Freebase — Google.
  2. Pyry Soiri // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Финский полузащитник Пюрю Сойри стал игроком “Шахтера”
  4. Сойри не перейдет в датский «Силькеборг»
  5. Вингер “Шахтера” переехал в Австрию
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Фінляндыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК ХІК Хельсінкі
Катэгорыя·Ігракі ФК Эсб’ерг
Катэгорыя·Ігракі ФК ВПС Васа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Адміра Вакер Мёдлінг
Катэгорыя·Ігракі ФК КТП Котка
Катэгорыя·Ігракі ФК ЯПС Ярвенпяа
Катэгорыя·Ігракі ФК МюПа-47
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усіма