wd wp Пошук:

Пэктусан

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Пэктусан або Байтаўшань — патэнцыйна актыўны вулкан на мяжы КНДР (правінцыя Янгандо) і Кітая (правінцыя Цзілінь). Гара мае вышыню 2744 м і з’яўляецца вышэйшай кропкай Маньчжура-Карэйскіх гор, таксама ўсёй Маньчжурыі і Карэйскага паўвострава.

Карэйская назва Пэктусан азначае «белагаловая гара». Кітайская назва Чанбайшань і маньчжурская Голмін Шанг’ян Алінь азначаюць «вечна белая гара».

У 1959 годзе на карэйскай частцы вулкана быў створаны самы вялікі запаведнік Карэі, а на год пазней з кітайскага боку быў заснаваны прыродны рэзерват. У 1979 годзе яны былі аб’яднаны ў міжнародны біясферны запаведнік.

Геаграфія

На вяршыні гары ў кратары вулкана размяшчаецца Нябеснае возера, з якога бярэ свой пачатак рака Сунгары. На схілах вулкана таксама знаходзяцца вытокі рэк Тумыньцзян і Ялуцзян.

Гара расце прыкладна на 3 мм у год з-за ўздыму магмы пад яе цэнтральнай часткай. Самая высокая частка пакрыта снегам каля 8 месяцаў у годзе. Да 1800 м схіл спадзісты. З пікаў, што навакол кальдэры, 16 паднімаюцца вышэй 2500 м. Мяркуюць, што кратар паўстаў у выніку моцнага вывяржэння ў 7 балаў у 969 годзе (± 20 гадоў). Выкінуў 96 км³ пароды.

Клімат

Сярэднегадавая тэмпература на вяршыні складае каля −8,3 °C. Улетку тэмпература можа падымацца да 18 °C, а ўзімку — апускацца да −48 °C. Сярэдняя хуткасць ветру 11,7 м/с, сярэдняя вільготнасць — 74 %. За апошнія дзесяцігоддзі добра прыкметныя эфекты пацяплення клімату ў выглядзе моцнага памяншэння снежнай шапкі ў летні час.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вулканы паводле алфавіта
Катэгорыя·Горы КНДР
Катэгорыя·Вяршыні вышынёй ад 2000 да 3000 метраў
Катэгорыя·Горы Кітая
Катэгорыя·Вулканы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Стратавулканы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вулканы Азіі
Катэгорыя·Картка на Геакары: запоўніць: Назва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара