wd wp Пошук:

Путыла

Путыла[1] (укр.: Путила) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарнавіцкай вобласці Украіны, цэнтр Путыльскага раёна. Размешчана ў межах Верхавінска-Путыльскага нізкагор’я Украінскіх Карпат, на Гуцульшчыне.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1501 г. разам з іншымі населенымі пунктамі, якія кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр перадаў Іoну Тэўтулу за тое, што той дапамог заключыць мір паміж Польшчай і Малдовай. У 1817 г. мясцовыя сяляне падалі скаргу імператару Францу II на тое, што на працягу 10 гадоў падаткі выраслі ў дзесяць разоў. У 1843 г. сялянам забаранілі карыстацца лесам, што прывяло да беспарадкаў. Адным з верхаводаў народных паўстанняў быў Лук’ян Кабыліца. У 1843 г. было арыштавана 14 верхаводаў народных паўстанняў, сярод якіх Лук’ян Кабыліца, Іван Галыця, Іосіф Бірлу. У чэрвені 2015 г. ў Путыле быў асвечаны новы храм - царква Святога Духа Праваслаўнай царквы Украіны. Будаваць гэты храм пачалі яшчэ ў 1990-х гг..

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Путыльскага раёна
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнавіцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта