wd wp Пошук:

Пустарэбернік голы

Пустарэ́бернік голы[3] (Cenolophium denudatum) — від кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae), па дадзеных сайта The Plant List — адзіны прадстаўнік роду Пустарэбернік (Cenolophium).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 120[3] см. Сцябло крыху баразнаватае, пустое, галінастае ў верхняй частцы. Лісце тройчыперыстарассечанае, каленчата сагнутае, на доўгіх чаранках. Кветкі белага колеру, пяцічленныя. Суквецце — складаны парасонік. Плод — віслаплоднік з крылатымі і пустымі ў сярэдзіне рэбрамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Від распаўсюджаны на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Еўропы, у Сібіры, Сярэдняй Азіі[4]. Расце па берагах буйных рэк, прырэчышчавых валах і на пойменных лугах. Святлолюбівая расліна[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце ў ліпені—жніўні[4]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[4]. Размнажаецца пераважна насеннем[4].

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Латвіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 4 Пусторёбрышник обнажённый Архівавана 7 лютага 2020.(руск.)  // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
  5. 1 2 Пусторёберник обнажённый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара