wd wp Пошук:

Птушкамлечнік парасоністы

Птушкамлечнік парасоністы, Вярбельнік[3] (Ornithogalum umbellatum) — расліна сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).

Батанічнае апісанне

Невялікая шматгадовая травяністая расліна з цыбулінай. Мае 4-6 прыкаранёвых лістоў вузкалінейнай формы. Лісце серабрыстае, з белай палоскай пасярэдзіне. Суквецце — шчыток з белых, даволі буйных кветак. Пялёсткаў і тычынак у кветцы па 6.

Жыццёвы цыкл

Квітнее ў маі. Пасля цвіцення утвараецца плод — каробачка. Цыбуліна штогод павялічваецца ў 2 разы і прадукуе атожылкі-цыбулінкі.[4]

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Распаўсюджаная ў Еўразіі, на блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Сустракаецца ў светлых лясах і на схілах.

Практычнае выкарыстанне

Культывуецца. Патрабуе перападаў тэмператур і не выжывае ў месцах, дзе пастаянна цяпло.[5] Часам дзічэе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ornithogalum umbellatum in Flora of North America @ efloras.org. Праверана 26 чэрвеня 2016.
  5. Paghat’s Garden: Ornithogalum umbellatum. Праверана 15 чэрвеня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Птушкамлечнік
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Флора Еўразіі