wd wp Пошук:

Прэмія Паўночнага савета ў галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры

Прэмія Паўночнага савета ў галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры ўручаецца за твор дзіцячай і юнацкай літаратуры, напісаны на адной з моў краін Паўночнай Еўропы. Прэмія была заснавана Паўночным саветам у 2012 годзе пасля ініцыятывы міністраў культуры краін Паўночнай Еўропы. Упершыню прэмія была ўручана 30 кастрычніка 2013 года.

Штогод вылучаюцца па дзве работы ад кожнай краіны Паўночнай Еўропы (Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі і Швецыі). Фінляндыя вылучае па адной працы на фінскай і адной на шведскай мовах. Саамскія, грэнландскія, фарэрскія і аландскія асацыяцыі пісьменнікаў могуць таксама прадстаўляць па адной намінацыі ў год.[1]

Лаўрэаты

ГодАўтарІлюстратарНазва твораКраіна
2013Сейта ВуарэлаЯні ІканенKarikkoФінляндыя
2014Хокон АўрэасОйвінд ТорсетэрBruneНарвегія
2015Якаб ВегеліусЯкаб ВегеліусMördarens apaШвецыя
2016Арнар Мар АрнгрымсанSölvasaga unglingsІсландыя
2017Ульф СтаркЛінда БондэстамDjur som ingen sett utom vi[2]Швецыя
2018Бардур ОскарсанTræið[3]Фарэрскія астравы
2019Крыстын РоскіфтэКрыстын РоскіфтэAlle sammen teller[4]Нарвегія
2020Енс МатсанЕні ЛукандэрVi är lajon[5]Фінляндыя

Зноскі

  1. 1 2 Nordic Council Children and Young People’s Literature Prize(нявызн.) (недаступная спасылка). Nordic Council. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2017. Праверана 18 мая 2021.
  2. https://www.norden.org/en/nominee/winner-nordic-council-children-and-young-peoples-literature-prize-2017
  3. https://www.norden.org/en/nominee/winner-nordic-council-children-and-young-peoples-literature-prize-2018
  4. https://www.norden.org/en/nominee/winner-2019-nordic-council-children-and-young-peoples-literature-prize
  5. https://www.norden.org/en/nominee/winner-2020-nordic-council-children-and-young-peoples-literature-prize
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прэміі дзіцячай літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы