wd wp Пошук:

Прычарнаморская нізіна

Прычарнаморская нізіна адзначана колерам

Прычарнаморская нізіна — нізіна на поўдні Украіны, якая з’яўляецца часткай Усходне-Еўрапейскай раўніны. Уяўляе сабой плоскую, злёгку нахіленую на поўдзень раўніну, якая прылягае да Чорнага і Азоўскага мораў. Размешчана паміж дэльтай Дуная на захадзе і ракой Кальміус на ўсходзе. Вышыні ад -5 (блізка ад Куяльніцкага лімана), у сярэднім 90-150 м

Прычарнаморская нізіна складзена палеагенавымі і неагенавымі марскімі адкладамі (вапнякі, пяскі, гліны), перакрытымі лёсамі і лёсападобнымі суглінкамі.

Нізкія раўніны, перасечаныя шырокімі (з серыяй тэрас) далінамі рэк Дняпра, Паўднёвага Буга, Днестра і інш. Водападзелы плоскія; для іх характэрны западзіны-поды. Берагавая паласа пераважна абрывістая, часта з апоўзнямі.

Блізка ад мора размешчана шмат глыбокіх ліманаў (Дняпроўскі, Днястроўскі і інш.) і пясчаных кос, якія ўдадуцца ў мора.

Пераважаюць стэпавыя ландшафты з паўднёвымі чарназёмамі і цёмна-каштанавымі глебамі. Большая частка стэпаў разарана і выкарыстоўваецца як сельскагаспадарчыя землі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нізіны паводле алфавіта
Катэгорыя·Нізіны Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Геаграфія Адэскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара