wd wp Пошук:

Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані

Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані (польск.: Uniwersytet Przyrodniczy w Poznaniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Познані.

Гісторыя

Вытокі ўніверсітэта сягаюць 1870 годза, калі стараннямі Аўгуста Цяшкоўскага была створана пад Познанню вышэйшая сельскагаспадарчая школа. Яна была адзінай польскай вышэйшай школай на польскіх землях на тэрыторыі Прусіі. Установа існавала ўсяго сем гадоў і была ліквідаваная ўказам прускага канцлера Бісмарка.

Калі яшчэ ў 1919 годзе, падчас баёў Вялікапольскага паўстання, пачаў сваю дзейнасць універсітэт, названы першапачаткова Wszechnicą Piastowska, а потым Пазнаньскім універсітэтам, яго неад’емнай часткай быў аграрна-лясны факультэт. Заняткі на факультэце пачаліся ўжо ў кастрычніку 1919 года. Тады ж быў заснаваны дэндралагічны сад. Пасля вайны, у 1949 годзе, знаходзячыся ў структурах Пазнаньскага ўніверсітэта, быў створаны сельскагаспадарчы факультэт з садаводчым аддзяленнем і лясны факультэт.

У 1951 годзе па распараджэнні Савета Міністраў ПНР адбылося яго аддзяленне ад універсітэта. Новая ВНУ атрымала назву Вышэйшай сельскагаспадарчай школы. Былі створаны наступныя факультэты: зоатэхнічны (1951), тэхналогіі драўніны (1954), садаводства (1956), тэхналогій аграрна-харчовай прамысловасці (1962), меліярацыі (1970) і эканоміка-сацыяльны (2007).

У 1972 годзе вучэльню перайменавалі ў сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1996 годзе ёй надалі імя А. Цяшкоўскага. Законам ад 7 лютага 2008 года ўніверсітэту была нададзена сучасная назва.

Структура

У структуры ўніверсітэта функцыянуе:

Навуковую і адукацыйную дзейнасць ажыццяўляюць інстытуты і кафедры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Познань
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1951 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·1951 год у Польшчы