wd wp Пошук:

Прынц цемры

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Князь Цемры.

Прынц Цемры (англ.: Prince of Darkness) - амерыканскі фільм жахаў 1987 года, зняты Джонам Карпэнтэрам. Фільм уваходзіць у так званую “Апакаліптычную Трылогію” Джона Карпэнтэра разам з “Нешта” (1982) і “У пашчы вар’яцтва” (1995). Фільм існуе у двух версіях: арыгінальнай і тэлевізійнай. Прэм’ера адбылася 23 кастрычніка 1987 года.

Ідэя зняць фільм прыйшла да Карпэнтэра падчас даследвання тэарэтычнай фізікі і тэорыі атама. Асноўнай мэтай было абгрунтаванне зла і яго камбінацыя з азначэннем матэрыі і антыматэрыі.

Сюжэт

Калі пробашч адной з закінутых цэркваў у Лос-Анджэлесе памірае, падрэ Луміс знаходзіць дзённік і ключ, якім адчыняе дзверы ў сутарэнне і знаходзіць там цыліндр з агіднай зялёнай вадкасцю. Святар тэрмінова просіць дапамогі ў прафесара Ховарда Байрака з мясцовага універсітэта. Прафесар Байрак запрашае каманду студэнтаў для даследванняў вадкасці і перакладу манускрыптаў, якія былі знойдзены ў сутарэнні.

Група даследчыкаў неўзабаве вынаходзіць, што вадкасць мае д’ябалскую сутнасць, бо утрымлівае прах самаго сына Сатаны. Менавіта з-за гэтага яна хранілася зачыненая ў сутарэнні царквы шматлікія стагоддзі. Даследванні і эксперыменты абуджаюць д’ябалскага сына, і, калі студэнтка С’юзан падыходзіць бліжэй да кантэйнера, вадкасць атакуе яе. С’юзан пераўтвараецца ў жывога мерцвяка і пачынае пераўтвараць іншых даследчыкаў з дапамогай вадкасці ў падобных на сябе. Група студэнтаў падвяргаецца нападам зомбі ў не толькі ў самой царкве, але і звонку, што робіць уцёкі немагчымымі. У той жа час усе, хто заблакаваны ў будынку царквы пачынаюць бачыць адзін і той жа сон, які з кожным разам робіцца больш дэталёвым. Сон падобны на перадачу інфармацыі з будучыні з заклікам змяніць хаду падзей.

Нарэшце ўся зялёная вадкасць усмоктваецца ў цела дзяўчыны Келлі, якая робіцца судзінай для Антыхрыста. Галоўнай мэтай Антыхрыста з’яўляецца адкрыццё партала у іншае вымярэнне праз вялікае люстэрка, адкуль павінен прыйсці Анты-Бог. У момант адкрыцця партала Кэтрын ахвяруе сабой, штурхае Келлі разам з Антыхрыстам у люстэрка-партал, дзе знікае ў цемры. У гэты момант святар разбівае люстэрка і тым самым зачыняе партал. Пясля гэтага ўсе зомбі гінуць, а натоўп прыхільнікаў Сатаны звонку разыходзіцца.

Пад канец фільма, Брайан Марш, бойфрэнд Кэтрын, зноў бачыць той жа сон, што і ў царкве, але зараз ён разумее, што перадачу інфармацыі з будучыні робіць Кэтрын.

У ролях

АкцёрРоля
Дональд Плэзанссвятар Луміс
Віктар Вонгпрафесар Ховард Байрак
Джэймсан ПаркерБрайан Марш
Ліза БлаўнтКэтрын Дэнфорт
Дэніс ДанУолтэр
С'юзан БланшарКелі
Эн ХовардС'юзан
Эн ЕнЛіза
Кен РайтЛомакс
Дзірк БлокерМ'юлінз
Джэсі Лорэнс ФергюсанКэлдэр
Эліс Купервулічны вар'ят

Здымкі і пракат

Фільм знялі ў Лос-Анджэлесе ўсяго за 30 дзён. У пракаце фільм знаходзіўся ўсяго 3 тыдні. Першы тыдзень фільм скончыў на другім месцы, сабраўшы $4.657.401. На другім і трэцім тыднях фільм трымаўся на 5 і 14 месцах адпаведна, агулам назбіраўшы $11.176.100 у ЗША.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фільмы жахаў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Джона Карпэнтэра
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 1987 года
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе