wd wp Пошук:

Прылепскае каралеўства

Прылепскае каралеўства

Прылепскае каралеўства (сербск.: Држава краља Марка макед.: Прилепско кралство балг.: Прилепско кралство) — адна са шматлікіх дзяржаў, узнікшых у Македоніі пасля распаду імперыя Стэфана Душана ў канцы XIV стагоддзя[1], першапачаткова Прылепская дэспація.

Правіцелем каралеўства быў знатны сербскі ваеначальнік Вукашын Мрняўчавіч, які спачатку ў 1350 годзе быў жупанам Прылепа. Пасля смерці цара Стэфана Душана у 1355 годзе Вукашын падтрымаў цара Стэфана Слабага, які надаў яму тытул дэспата. У 1365 годзе цар Ураш абвясціў яго саправіцелем і каралём. Вукашын хутка адрокся ад сюзэрэна і ў 1366 годзе стаў самастойным правіцелем.

Пасля гібелі Вукашына ў 1371 годзе карону атрымаў яго старэйшы сын Марка Мрняўчавіч, вядомы як Каралевіч Марка.[2][3] сталіцай дзяржавы быў Прылеп.[4] Каралеўства было анэксавана асманскім султанам Баязідам I пасля смерці яго васала Марка ў 1395 годзе.[5]

Зноскі

  1. The last centuries of Byzantium, (1261—1453 by Donald MacGillivray Nicol
  2. The Bulgarians in their historical, etnografical and political frontiers
  3. History of Serbia, by Harold William Vazeille Temperley
  4. A history of tht Balcans: a regional overview from a Bulgarian perspective, by Plamen S. Tzvetkov
  5. documents on the struggle of the Macedonian Pepole for Independence and a Nation-stateGz8St0bGZbGNO-9vYkP&client=firefox-a)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1366 годзе
Катэгорыя·Каралеўствы
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Турцыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1395 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Сербіі
Катэгорыя·Гісторыя Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Балгарыі