Прускія літоўцы (летувінінкі, малалітоўцы) — асобая група літоўцаў, якая да 1945 года засяляла поўнач і ўсход Усходняй Прусіі — Малую Літву (цяпер Калінінградская вобласць Расіі і Клайпедскі край Літвы).
Паводле германскага перапісу 1890 года яны налічвалі 121 тыс. чал.
У адрозненне ад астатніх літоўцаў, галоўным чынам каталікоў, былі галоўным чынам лютэранамі. Супрацьпастаўлялі сябе іншым літоўцам (літоўцы Вялікай Літвы), якіх яны звалі жамойтамі[1]. Выкарыстоўвалі для літоўскай мовы[2] іншую арфаграфію і гатычны шрыфт, па культуры былі блізкія да немцаў і з’яўляліся актыўнымі германскімі патрыётамі[1].
У 1945 годзе разам з астатнім насельніцтвам Усходняй Прусіі галоўным чынам перасяліліся ў Германію, дзе значна асіміляваліся з немцамі, частка засталася ў Літве.