wd wp Пошук:

Пратазан

Пратаза́н (ад ням.: Partisane — халодная зброя, кап’ё з з плоскім і доўгім металічным наканечнікам на дрэўку даўжынёй да 2,5 м і больш.

Наканечнік пратазана ўпрыгожвалі арнаментам. Дрэўка мела размалёўку або ўпрыгожвалася аксамітам і шоўкам. У 16 ст. пратазаны з’яўляліся зброяй ландскнехтаў. У 17 ст. страцілі баявое прызначэнне і сталі зброяй целаахоўнікаў манархаў і асоб каралеўскай крыві.

У Расіі пратазан (пад назвай эспатон) да пачатку 19 ст. знаходзіўся на ўзбраенні штаб- і оберафіцэраў у якасці цырыманіяльнай зброі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Дзіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дрэўкавая зброя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Халодная зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара