wd wp Пошук:

Пранас Давідайціс

Пранас Давідайціс (літ.: Pranas Dovydaitis, 2 снежня 1886, в. Рункей, Сувалкская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя (цяпер — Марыямпальскае самакіраванне, Літва) — 4 лістапада 1942, Свярдлоўск, СССР) — літоўскі палітык і навуковец, прэм’ер-міністр Літвы з 12 сакавіка па 12 красавіка 1919 года.

Біяграфія

Скончыў гімназію ў Марыямпале і юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе ў 1912 годзе абараніў дысертацыю. Вярнуўшыся на радзіму, рэдагаваў па чарзе часопісы «Viltis» (Надзея) і «Saulės» (Сонца), дзе супрацоўнічаў з Антанасам Смятонам. З 1916 года выкладае ў ковенскай гімназіі, дырэктарам якой стаў пазней. У 1918 годзе выбраны ад хрысціянска-дэмакратычнай партыі ў Літоўскую Тарыбу, разам з астатнімі членамі якой падпісаў 16 лютага таго ж года Акт аб незалежнасці Літвы. У наступным годзе на працягу месяца ўзначальваў урад краіны пасля адстаўкі Мікаласа Сляжавічуса.

Затым вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці — спачатку ў гімназіі і на вышэйшых курсах у Каўнасе, а з 1922 года стаў прафесарам філасофіі гісторыі зноў заснаванага Універсітэта Вітаўтаса Вялікага. З 1931 года — намеснік старшыні рэдакцыйнай калегіі «Літоўскай энцыклапедыі». Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР спачатку звольнены, а затым арыштаваны. Забіты ў турме.

Зноскі

  1. Pranas Dovydaitis // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118879855 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Спасылкі

Папярэднік:
Мікалас Сляжавічус
Прэм'ер-міністр Літвы
12 сакавіка 1919 - 12 красавіка 1919
Пераемнік:
Мікалас Сляжавічус
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Катэгорыя·Філосафы Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыямпальскім павеце (Сувалкаўская губерня)
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Марыямпальскай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыямпальскім самакіраванні
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Літвы
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Екацярынбургу
Катэгорыя·Памерлі ў месцах пазбаўлення волі