wd wp Пошук:

Пракоп Міхайлавіч Герасіменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасіменка. Пракоп Міхайлавіч Герасіменка (нар. 7 (20) красавіка 1914, Крэмінскі раён, Украіна — 22 чэрвеня 1944, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Адукацыя няпоўная сярэдняя. Пасля школы працаваў на прадпрыемствах горада Лісічанск Луганскай вобласці.

У Чырвонай Арміі з 1939 года. У 1940 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. з чэрвеня 1941 года ў дзеючай арміі. Ваяваў на Паўночна-Заходнім і Калінінскім (з 20 кастрычніка 1943 года — 1-ы Прыбалтыйскі) франтах на пасадзе камандзіра ўзвода і камандзіра роты.

Перад пачаткам Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі яго рота была нададзена 306-й стралковай дывізіі, якая павінна была прарываць доўгатэрміновую абарону праціўніка ў раёне вёскі Мядзведкі (зараз не існуе, Шумілінскі раён). У першы дзень аперацыі, 22 чэрвеня 1944 года, ён са сваёй ротай атакаваў пярэдні край праціўніка, у жорсткай барацьбе авалодаў першай траншэяй і, прасоўваючыся ў глыбіню абароны, захапіў выгадную вышыню. Доўгі час ўтрымліваў пазіцыі і загінуў разам з большасцю воінаў сваёй роты і двума камандзірамі ўзводаў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].

Пахаваны на вайсковых могілках у Тропіне[2].

Зноскі

  1. Герасименко, Прокопий Михайлович
  2. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Купянскім павеце
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне