wd wp Пошук:

Пракопій Іванавіч Аўрамкаў

Пракопій Іванавіч Аўрамкаў (19 лістапада 1923 — 21 студзеня[3] 1944 года) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага аддзялення 1344-га стралковага палка 319-й стралковай дывізіі 22-й арміі 2-га Прыбалтыйскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944), сяржант.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лістапада 1923 года ў вёсцы Пакроўка (цяпер Родзінскі раён, Алтайскі край), куды з Магілёўскай губерні перасяліліся яго бацькі — сяляне. Беларус[4]. Скончыў 7 класаў, працаваў трактарыстам у калгасе.

У Чырвоную Армію прызваны ў верасні 1941 года Родзінскім райваенкаматам Алтайскага края. З лістапада 1941 года на фронце. Удзельнік абароны Масквы[4].

На досвітку 21 студзеня 1944 года ля вёскі Амшары Навасакольніцкага раёна Калінінскай, цяпер Пскоўскай, вобласці падраздзяленні 2-га Прыбалтыйскага фронту атакавалі моцна ўмацаваную вышыню непрыяцеля — важны ў тактычным плане варожы пункт, перапаясаных сеткай глыбокіх траншэй. У адзін з ключавых момантаў бою, калі савецкай пяхоце да дасягнення мэты заставаліся апошнія сто метраў, з нямецкага дзоту застрачыў кулямёт, які прымусіў салдат Чырвонай Арміі прыціснуцца да зямлі.

Камандзір стралковага аддзялення 1344-га стралковага палка (319-я стралковая дывізія, 22-я армія, 2-ы Прыбалтыйскі фронт) камсамолец сяржант Пракопій Аўрамкаў і яго калега Якаў Рудак папаўзлі наперад, і падабраўшыся бліжэй да агнявой кропкі праціўніка, кінулі гранаты. Але кулямётчык працягваў стральбу. Ускочыўшы на ногі Якаў Рудак быў забіты. А Пракопій Аўрамкаў некалькімі скачкамі пераадолеў адлегласць, якая аддзяляла яго ад дзота, і з разбегу закрыў сваім целам амбразуру. Узрушаныя такім учынкам самаахвяравання байцы праз імгненне ірвануліся наперад, узяўшы вышыню.

Пахавалі сяржанта ў вёсцы Забалацце Навасакольніцкага раёна Калінінскай (цяпер Пскоўскай) вобласці, а ў пасляваенныя гады прах П. І. Аўрамкава быў перапахаваны ў брацкую магілу на ўсходняй ўскраіне вёскі Цярэніна Навасакольніцкага раёна Пскоўскай вобласці. У 1947 годзе над магілай устаноўлены бетонны помнік-абеліск, вышынёй 2,8 метраў, з макетам ордэна Айчыннай вайны.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм сяржанту Аўрамкаву Пракопію Іванавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Цяпер Расія. Захавалася ці назва і сам населены пункт Омшары па наяўных крыніцах не ўстаноўлена
  2. Населённые пункты Новосокольнического района Псковской области(Праверана 2 лютага 2012)
  3. 21 студзеня прыводзіцца паводле звестак з данясення аб беззваротных стратах. Па іншых дадзеных, у прыватнасці сайта Герои страны(Праверана 2 лютага 2012) — 22 студзеня 1944 года
  4. 1 2 3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алтайскім краі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барнаульскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Пскоўскай вобласці