Правізо́рый — філатэлістычная назва знака паштовай аплаты, які часова ўжываецца і выпускаецца ўрадамі дзяржаў, мясцовымі ўладамі гарадоў і мястэчак, а таксама акупацыйнымі ўладамі і марыянетачнымі ўрадамі.
Паходжанне слова «правізорый» звязваюць з французскім словам «provisoire» — «часовы» (аналагічныя словы ёсць і ў іншых еўрапейскіх мовах). У беларускай мове тэрмін часта ўжываюцца ў множным ліку — правізорыі.
Да часовых знакаў паштовай аплаты могуць адносіцца як маркі і сурагаты, што іх замяняюць, так і наддрукоўкі, зробленыя на канвертах або паштоўках. Могуць выпускацца з санцкыі цэнтральнай улады, але існуюць шматлікія прыклады выпуску правізорыяў мясцовымі або акупацыйнымі ўладамі. Выпуск правізорыяў, як правіла, выклікаецца недахопам марак. У некаторых выпадках магчымае ўжыванне, так званых, «разрэзаных марак» (частак цэлых паштовых марак).