wd wp Пошук:

Поўсвіж

По́ўсвіжвозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Эса, за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Лепеля, каля аграгарадка Вялікі Поўсвіж.

Плошча паверхні возера 0,41 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,48 км, даўжыня берагавой лініі 3,5 км. Аб’ём вады ў возеры 1,35 млн. м³. Плошча вадазбору 1,7 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, месцамі стромкія, у паўднёва-заходняй частцы невыразныя. Вышыня схілаў катлавіны дасягае 15—20 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,5 м (у заходняй частцы возера месцамі да 0,1 м). Уздоўж заходняга берага забалочаная пойма шырынёй да 70 м. На возеры 2 вострава агульнай плошчай 0,2 га. Дно да глыбіні 3 м выслана пяском і апясчаненымі адкладамі, астатняя частка — гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Упадаюць меліярацыйныя каналы. Возера зарастае слаба. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 3—10 м ад берага і да глыбіні 1,5 м, падводная — да глыбіні 2,2 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, лінь, краснапёрка, плотка і іншыя рыбы.

Каля возера вёска Малы Поўсвіж і аграгарадок Вялікі Поўсвіж.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці