wd wp Пошук:

Помнік Цару-Вызваліцелю

Помнік Цару-Вызваліцелю (балг.: Паметник на Цар-Освободител) — конны помнік на плошчы Народнага Сходу ў цэнтры Сафіі, сталіцы Балгарыі. Узведзены ў гонар рускага імператара Аляксандра II, які вызваліў Балгарыю ад асманскага валадарства ў руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў.

Гісторыя

Гэты помнік лічыцца адной з лепшых прац фларэнційскага скульптара Арнольда Дзокі. Сродкі на будаўніцтва помніка, галоўным чынам, былі вылучаны Народным сходам X склікання ў 1899 годзе, а часткова — гэта былі сродкі, ахвяраваныя самімі жыхарамі Балгарыі. Першапачаткова меркавалася паставіць помнік побач з расійскім пасольствам, але затым выбар спыніўся на плошчы Народнага Сходу. Першы камень закладзены 23 красавіка 1901 года (Юр’еў дзень). Праца скончана 15 верасня 1903 года. Урачыстае асвячэнне адбылося 30 жніўня 1907 года ў прысутнасці балгарскага цара Фердынанда І, вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча (сын Аляксандра II), яго жонкі Марыі Паўлаўны, іх сына Андрэя Уладзіміравіча, балгарскага ваеннага міністра ген. Каўльбарса, ген. Сталетава, каменданта Санкт-Пецярбурга ген. Парансава і Арнольда Дзокі.

Апісанне

Помнік з паліраванага граніту размешчаны на плошчы Народнага Сходу насупраць будынка балгарскага парламента. Ён складаецца з цокальнага пастамента, сярэдняй часткі з фігурамі і масіўнага рэнесанснага карніза. Помнік вянчае скульптура Аляксандра ІІ, які сядзіць на кані. Бронзавы вянок ля падножжа пастамента — падарунак Румыніі, у памяць пра румынскіх салдатаў і афіцэраў, якія загінулі ў вайне за вызваленні Балгарыі. На барэльефах пастамента пад статуяй адлюстравны героі вайны 1877—1878 гг.: генералы І. У. Гурко і М. Д. Скобелеў, галоўнакамандуючы Вялікі князь Мікалай Мікалаевіч. Спераду намалявана багіня перамогі Ніка, якую нясуць на плячах рускія салдаты, за імі — балгарскія апалчэнцы. У канцы — балгары ў традыцыйнай нацыянальнай адзенні розных раёнаў краіны. З усходу, поўдні і захаду помніка ўмацаваны бронзавыя барэльефы, якія адлюстроўваюць бітву пад Стара-Загорай, падпісанне Сан-Стэфанскага мірнага дагавора і адкрыццё Устаноўчагу сходу ў Тырнаве.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Помнікі Сафіі
Катэгорыя·Помнікі Аляксандру II
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Помнікі руска-турэцкай вайны, 1877—1878
Катэгорыя·Конныя статуі