Помнік Рагнедзе і Ізяславу — помнік у Заслаўі каля Дома культуры «Свiтанак». Адкрыты ў 1993 годзе па праекце скульптара Анатоля Арцімовіча і архітэктара І. Марозава. Удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1998 годзе[1].
Помнік усталяваны ў гонар непакорлівай жонкі кіеўскага князя Уладзіміра, полацкай князёўны Рагнеды і яе малалетняга сына Ізяслава, разам з якім была саслана князем у полацкую вотчыну (цяпер Заслаўе), дзе правяла астатак жыцця, пастрыгшыся ў манашкі.